Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мадрыдзе моладзь працягвае акцыі пратэсту


У Мадрыдзе тысячы людзей шостыя суткі мітынгуюць на цэнтральнай сталічнай плошчы «Брама Сонца» з патрабаваньнем сацыцяльна-палітычных рэформаў у Гішпаніі.

У акцыі бярэ ўдзел у асноўным беспрацоўная моладзь. Яны заяўляюць, што гаворка ідзе пра «гішпанскую рэвалюцыю». Яны выказваюць незадаволенасьць сыстэмай, якая, як яны перакананыя, пазбаўляе іх будучыні. Паводле мясцовых аглядальнікаў, такі пратэст высьпяваў даўно. Аднак многія грамадзкія дзеячы раяць не ісьці на патрабаваньні маладых радыкалаў.

Пакуль што ўлады ўстрымліваюцца ад сілавых дзеяньняў у дачыненьні да маніфэстантаў. На нядзелю ў Гішпаніі адбываюцца муніцыпальныя і рэгіянальныя выбары.
XS
SM
MD
LG