Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафэсар Юры Хадыка перакананы: сытуацыя, якая склалася вакол былых кандыдатаў у прэзыдэнты, невыпадковая:

«Гэта тактыка ўладаў і гэта сьведчаньне таго, хто з кандыдатаў найбольш небясьпечны для Лукашэнкі. Зразумела, што гэта Саньнікаў. І не раўняць жа яго, напрыклад, з Рымашэўскім. Абсалютна відавочна, што пакараньні на судах дасканала разьлічаныя. І такім чынам Лукашэнка за нас зрабіў адбор лідэра».

З усіх ужо асуджаных уладамі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году найбольшы тэрмін пакараньня атрымаў былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў. Параўнальна зь ім прысуды экс-кандыдатам Уладзімеру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму выглядаюць значна мякчэйшымі. Што тычыцца яшчэ двух былых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы — Дзьмітрыя Вуса і Мікалая Статкевіча, то ім абвяшчэньне прысуду нечакана перанесьлі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG