Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране арыштавалі 30 чалавек па падозраньні ў шпіянажы на ЗША


Іранскае міністэрства ў справах выведкі абвясьціла, што выявіла шпіёнскую сетку, нібыта сфармаваную супрацоўнікамі Цэнтральнага разведвальнага ўпраўленьня (ЦРЦ),

У заяве міністэрства, якая была абвешчаная па дзяржаўным тэлебачаньні, паведамляецца пра арышт 30 зьвязаных з ЗША агентаў. Адзначаецца, што мяркуемыя шпіёны зьбіралі інфармацыю ў навукова-дасьледчых інстытутах, а таксама на прадпрыемствах, якія былі зьвязаныя зь ядзернай праграмай Ірану.

Паведамленьне было зроблена праз два дні пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША выступіў з прамовай адносна Блізкага Усходу, у якой ізноў абвінаваціў Іран у падтрымцы тэрарыстычных груповак і спробе стварыць ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG