Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расея лічыць немэтазгоднымі санкцыі ЭЗ супраць Беларусі


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Расея лічыць немэтазгоднымі санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

«Мы лічым, яны ня будуць спрыяць дасягненьню тых вынікаў, пра якія ідзе гаворка», — заявіў Лаўроў 21 траўня на прэсавай канфэрэнцыі ў Калінінградзе па выніках сустрэчы са сваімі калегамі зь Нямеччыны і Польшчы.

20 траўня кіраўнікі МЗС краінаў-удзельніцаў Вэймарскага трохкутніка — Польшчы, Францыі і Нямеччыны — абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі ў польскім горадзе Быдгашчы.

Удзельнікі сустрэчы заявілі, што ўздымуць пытаньне пра сытуацыю ў Беларусі на бліжэйшай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу, якая заплянаваная на 23 траўня.

Таксама кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі заявіў, што яго краіна можа ўвесьці санкцыі супраць беларускіх фірмаў, якія фінансуюць кіраўніцтва Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG