Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін, Парыж і Варшава будуць выступаць за абвастрэньне санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, паведамляе «Sueddeutche Zeitung».

Так дамовіліся Гіда Вэстэрвэле, Ален Жупэ і Радаслаў Сікорскі, міністры замэжных справаў адпаведна Нямеччыны, Францыі і Польшчы на сустрэчы ў рамках гэтак званага Ваймарскага трохкутніка ў Быдгашчы (Польшча) 20 траўня.

"Мы будзем дзейнічаць" -- газэта цытуе словы міністра Вэстэрвэле пасьля сустрэчы. Вэстэрвэле дадаў, што мэтавыя эканамічныя санкцыі ЭЗ будуць скіраваныя супраць тых беларускіх кампаній, якія «асабліва цесна супрацоўнічаюць з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі».

«Sueddeutche Zeitung» адзначае, што ў кулюарах сустрэчы ў Быдгашчы гаварылася, у сувязі з плянаванымі санкцыямі, пра «шырокае эмбарга на пастаўкі зброі» зь Беларусі.

Сытуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца на сустрэчы міністраў замежных справаў ЭЗ у Брусэлі 23 траўня.
XS
SM
MD
LG