Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадэльер Аляксандар Варламаў — за кратамі


Аляксандар Варламаў

Аляксандар Варламаў

Беларускі мадэльер, кіраўнік Цэнтру моладзевай моды БДУ Аляксандар Варламаў узяты пад варту, паведамляе афіцыйны сайт МУС.

Варламаў падазраецца ў злачынствах паводле крымінальных артыкулаў «перавышэньне службовых паўнамоцтваў» і «крадзёж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі».

Крымінальная справа супраць Варламава заведзеная галоўнай сьледчай управай папярэдняга расьсьледаваньня МУС.

7 траўня на закрыцьці чарговага фэсту «Млын моды» Варламаў выступіў са зваротам да Аляксандра Лукашэнкі. Ён заявіў, што ніколі не займаўся палітыкай, а толькі дызайнам адзеньня, і папрасіў Лукашэнку не зачыняць фэст.

«Я стаміўся ад таго, што мне здрадзілі людзі і дзяржава, — сказаў мадэльер пазьней у інтэрвію. — Міністэрства адукацыі ўвесь час спрабуе паставіць мяне на месца, не дае ні жыць, ні працаваць».

17 мая Варламаў паведаміў БелаПАН, што знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. У той жа дзень у яго правялі два ператрусы — дома і на працы.

Падрабязнасьці сваёй крымінальнай справы мадэльер паведаміць ня змог, бо даў падпіску пра неразгалошваньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG