Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня – 90 гадоў з дня нараджэньня Андрэя Сахарава


Андрэй Сахараў

Андрэй Сахараў

Сёньня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэньня акадэміка Андрэя Сахарава – аднаго з першых савецкіх праваабаронцаў, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.

У Маскве з нагоды юбілею адбываецца міжнародная канфэрэнцыя, у якой бяруць ўдзел праваабаронцы, грамадзкія дзеячы, навукоўцы.

Сярод удзельнікаў – камісар Рады Эўропы ў справах правоў чалавека Томас Хаммарберг, міністар замежных спраў Чэхіі Карел Шварцэнберг, міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більд.

Расейскі афіцыйны бок прадстаўляе на канфэрэнцыі ўпаўнаважаны ў справе правоў чалавека Уладзімер Лукін.

Андрэй Сахараў (1921-1989) лічыцца стваральнікам савецкай вадароднай бомбы (1953), быў акадэмікам, тройчы Героям сацыялістычнай працы (1953, 1956, 1962), ляўрэатам Сталінскай (1953) і Ленінскай (1956) прэміяў.

У сярэдзіне 1960-ых гадоў далучыўся да дысыдэнцкай дзейнасьці. У 1975 уганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру.У сьнежні 1979, праз некалькі гадзінаў пасьля высадкі савецкаіх вайскоўцаў у Кабуле, выступіў супраць савецкай агрэсіі ў Аўганістан.

У студзені 1980 быў пазбаўлены ўзнагародаў і разам з жонкай Аленай Бонэр высланы ў Горкі (цяпер – Ніжні Ноўгарад). Неаднаразова праводзіў галадоўкі пратэсту, якія выклікалі шырокі розгалас у сьвеце; каб запазьбегчы яшчэ большага міжнароднага скандалу, КДБ загалала карміць Сахарава прымусова. У сьнежні 1989 г. Гарбачоў дазволіў Сахараву і Бонэр вярнуцца ў Маскву.

У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР, адзін з астваральнікаў Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы, якая супрацьстаяла пракамуністычнай дэпутацкай большасьці (з беларускіх дэпутатаў у яе ўваходзілі Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Юры Варонежцаў, Аляксандар Дабравольскі, Станіслаў Шушкевіч і інш).

Сёньня – 90 гадоў з дня нараджэньня Андрэя Сахарава
XS
SM
MD
LG