Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: "Як я магу пайсьці з палітыкі, калі ў турме мае сябры"


23 траўня на сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым кандыдатам у прэзыдэнты, лідэрам кампаніі "Гавары праўду", паэтам Уладзімерам Някляевым.

20 траўня судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Жана Жукоўская агучыла прысуд Уладзімеру Някляеву — 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады. Уладзімер Някляеў, які да гэтага знаходзіўся пад хатнім арыштам, быў вызвалены ў залі суду.

"Першае, што мы зьбіраемся рабіць — гэта дамагацца вызваленьня нашых сяброў. Нашае вызваленьне — вынік агульначалавечай салідарнасьці. Калі б не было падтрымкі з боку ЗША і Эўразьвязу, то не стаяў бы я перад вамі зараз, а сядзеў бы ў «амэрыканцы» і адказваў бы на тое самае пытаньне: «Якой краіны я шпіён?» - сказаў Някляеў адразу пасьля вызваленьня.


Прачытаць адказы Ўладзімера Някляева можна ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG