Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сырыі забітыя ня менш як 20 дэманстрантаў


Сёньня ў Сырыі, паводле апошніх дадзеных, пры разгоне сіламі бясьпекі новых апазыцыйных масавых акцыяў былі забітыя ня менш як 20 чалавек.

Ня менш як 8 чалавек загінулі ў выніку сутыкненьняў у Хомсе – у горадзе Санамеін, на поўдзень ад сталіцы Дамаску, яшчэ трое – на паўночным захадзе краіны, у населеным пункце Маарат аль-Нуман. Паведамляецца таксама пра забітых у часе пратэстаў у Баніясе, Хаме і Латакіі.

Выступы з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў і адстаўкі прэзыдэнта краіны Башара Асада працягваюцца, нягледзячы на ўведзеныя ў некаторыя гарады войскі і спэцпадразьдзяленьні паліцыі.

Паводле праваабаронцаў, у часе масавых выступаў у Сырыі былі забітыя больш як 850 чалавек.
XS
SM
MD
LG