Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустрэўся з Нэтаньягу


Б.Нэтаньягу

Б.Нэтаньягу

Амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама прыняў сёньня ў Вашынгтоне ізраільскага прэм'ера Біньяміна Нэтаньягу. Напярэдадні ў сваёй праграмнай прамове, прысьвечанай сытуацыі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, Абама заявіў, што межы паміж Ізраілем і Палестынай павінны грунтавацца на межах 1967 году з улікам абмену некаторымі тэрыторыямі па дамоўленасьці бакоў.

Нэтаньягу адхіліў прапанаваны Абамам падыход.Паводле ягоных слоў, вяртаньне да межаў 1967 года стане для габрэйскай дзяржавы катастрофай.
XS
SM
MD
LG