Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель падтрымала Абаму


А.Мэркель і Б.Абама

А.Мэркель і Б.Абама

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што падтрымлівае прапановы амэрыканскага прэзыдэнта па ўрэгуляваньні палестына-ізраільскага канфлікту.

Раней Барак Абама заявіў, што палестынская дзяржава павінна быць створаная ў межах 1967 года.

"ЗША лічаць, што ў выніку перамоваў павінна быць створаныя дзьве дзяржавы і ўстаноўленыя пастаянныя межы Палестыны з Ізраілем, Эгіптам і Ярданіяй, а таксама пастаянная мяжа паміж Ізраілем і Палестынай", сказаў Барак Абама.
XS
SM
MD
LG