Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
23 траўня міністры замежных справаў Эўразьвязу мяркуюць пашырыць візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску на прыблізна 10 новых прозьвішчаў, паведамляе брусэльскі карэспандэнт нашага радыё.

Пашырэньне візавых забаронаў зьяўляецца адказам Эўразьвязу на прысуды ў справах удзельнікаў антыпрэзыдэнцкага пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010.

Акрамя зацьверджаньня пашыранага сьпісу афіцыйных асобаў зь Беларусі, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз, міністры замежных справаў ЭЗ таксама абмяркуюць агульную сытуацыю ў Беларусі і палітыку Брусэлю адносна Менску.

На мінулым тыдні вярхоўная прадстаўніца ў пытаньнях замежнай палітыкі ЭЗ Кэтрын Эштан заявіла аб гатоўнасьці ЭЗ разгледзець “далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва” з афіцыйным Менскам.

Мая Каціянчыч, прэсавая сакратарка Эштан, сказала нашаму брусэльскаму карэспандэнту, што пакуль у Брусэлі не разглядаецца ўвядзеньне эканамічных санкцый супраць беларускага рэжыму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG