Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: сілы НАТО патапілі ваенныя караблі


У выніку авіяўдараў па ўрадавых аб'ектах у Лібіі былі патопленыя 8 ваенных караблёў, паведамляе НАТО. Бомбавыя ўдары былі нанесеныя па марскіх портах ў гарадах Трыпалі, Эль-Хумс і Сірт. Рэакцыі з боку рэжыму лібійскага лідэра Муамара Кадафі пакуль няма.

Напярэдадні лібійскі ўрад прапанаваў паўстанцам, каб абодва бакі вывелі б свае войскі з гарадоў, а сілы НАТО спынілі б бамбаваньні бамбардзіроўкі.

Лібійская апазыцыя сьцьвярджае, што за час ўзброенага канфлікту, які пачаўся ў лютым, загінулі 12 тысяч чалавек, сотні тысяч сталі ўцекачамі.
XS
SM
MD
LG