Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza: «Менск на павадку»


Пад такім загалоўкам сёньня польскі штодзёньнік Gazeta Wyborcza паведамляе аб крэдыце з антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС, пра які беларускі бок дамовіўся з Уладзімірам Пуціным 19 траўня ў Менску.

“За крэдыты, якія маюць выратаваць беларускую эканоміку ад краху, дыктатар Аляксандар Лукашэнка аддасьць расейскім канцэрнам кантроль над стратэгічнымі кампаніямі,» – сьцьвярджае польская газэта. І дадае:

«Крызіс – гэта нагода для Масквы, каб узяць на кароткі павадок беларускага дыктатара, які здаўна раздражняў Расею слоўнымі нападкамі на яе кіраўнікоў або блякаваньнем расейскіх інвэстараў».

«Лукашэнка ўжо шмат разоў абдурваў Маскву. Цяпер Крэмль пачакае, пакуль не атрымае ўсяго, чаго хоча» – цытуе газэта меркаваньне беларускага палітоляга Аляксандра Фядуты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG