Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку года спажывецкія цэны вырасьлі болей чым на 15%


Спажывецкія цэны вырасьлі болей, чым на 15%. Пры гэтым толькі за апошні тыдзень цэны падвысіліся прыкладна на 3,9%. Пра гэта 20 траўня паведаміла намесьніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту Ірына Кангра.

“Калі захаваецца такая дынаміка, то будзе ў некалькі разоў перавышаны прагнозны паказьнік ўзроўню інфляцыі на 2011 год ", – спрагназавала чыноўніца.

Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцяця Беларусі, у 2011 інфляцыя не павінна перавысіць 8,5%, нагадвае БелаПАН.

"Бесьперапынны рост коштаў ад пачатку года пры адначасовым зьніжэньні рэальнай заработнай платы (у сакавіку па стаўленьні да сьнежня яна склала 90,8%) адбіваецца на пакупніцкай здольнасьці насельніцтва, – адзначыла начальніца ўправы статыстыкі цэнаў на спажывецкія тавары і паслугі галоўнага ўпраўленьня коштаў Белстату Тацьцяна Міхалевіч.

Табліца: Як зьмянілася пакурніцкая здольнасьць у разьліку на сярэднемесячны заробак

Тавары Колькі можна было набыць у сьнежні-2010 Колькі можна набыць у сакавіку-2011
Хлеб 885 кг 786 кг
Расьлінны алей 265 л 235 л
Малако 965 л 868 л
Бульба 921 кг 711 кг
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG