Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У Беларусі зьменены часавыя парамэтры навучальнага году ва Ўзброеных сілах і прызыву грамадзянаў на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзэрве, паведамляе БелаПАН са спасылкай на намесьніка начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў палкоўніка Сяргея Купрыка.

Раней навучальны год ва Узброеных сілах пачынаўся 1 лютага і заканчваўся 30 лістапада. З гэтага году ён будзе пачынацца 1 сьнежня і заканчвацца 31 кастрычніка наступнага году.

Адпаведна мяняюцца і тэрміны правядзеньня прызыўной кампаніі. Калі раней мерапрыемствы прызыву ажыцьцяўляліся два разы на год, у кастрычніку-студзені і красавіку-ліпені, то з 2011 году яны пераносяцца на люты-травень і жнівень-лістапад.

Тэрміны адпраўкі прызваных грамадзянаў у войскі мяняюцца са студзеня на травень і зь ліпеня на лістапад, а для праходжаньня службы ў рэзэрве зь ліпеня на лістапад.
XS
SM
MD
LG