Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірына Халіп пра Андрэя Саньнікава: "Яго не зламалі і не зламаюць"


Ірына Халіп

Ірына Халіп

20 траўня журналістка Ірына Халіп сустрэлася ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага з мужам, экс-кандыдатам на прэзыдэнта Андрэем Саньнікавым, асуджаным на 5 гадоў пазбаўленьня волі паводле артыкула аб арганізацыі масавых беспарадкаў.

Гэта была іх першая сустрэча за 5 месяцаў, з 19-га сьнежня 2010 году, калі ў Менску быў жорстка разагнаны мітынг пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў і арыштавана каля 600 чалавек, у тым ліку большасьць кандыдатаў на прэзыдэнта.

"Андрэй выглядае добра, ён бадзёры, у добрым настроі. Кажа, што яго не зламаюць і што мы пераможам. Усім прыхільнікам і сябрам перадае прывітаньні і дзякуе за падтрымку. Мы размаўлялі толькі гадзіну. Мае расповеды пра цяперашняе жыцьцё ён часта перапыняў і прасіў больш распавесьці пра Даньку, нашага сына, якога ён ня бачыў 5 месяцаў і якому днямі споўнілася 4 гады".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG