Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шварцэнбэрг супраць санкцыяў, "якія маглі б нанесьці шкоду насельніцтву Беларусі"


Карэл Шварцэнбэрг

Карэл Шварцэнбэрг

Кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг заяўляе, што ён супраць эканамічных санкцыяў у дачыненьні да Беларусі.

"Я прылічаю сябе да прыхільнікаў пункту гледжаньня, які заключаецца ў тым, што эканамічныя санкцыі могуць нанесьці шкоду шараговым грамадзянам Беларусі", — заявіў Шварцэнбэрг на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве.

Ён нагадаў, што ў дачыненьні да Беларусі з боку ЭЗ будуць уведзеныя санкцыі: "Гэтае рашэньне ўжо прынятае, і яно сур'ёзнае", перадае Інтэрфакс.

"Ёсьць прадстаўнікі некаторых краінаў, якія лічаць, што трэба ўводзіць гэтыя санкцыі так, каб яны былі эканамічнымі і тычыліся большай колькасьці сфэраў грамадзтва", — сказаў кіраўнік МЗС Чэхіі. — "Я лічу, што санкцыі павінны тычыцца толькі прадстаўнікоў рэжыму. Яны павінны быць строгімі і закранаць у цэлым усю ўладу. У прыватнасьці, міліцыянтаў, якія б'юць людзей, судзьдзяў, якія іх судзяць, і тых, хто парушае правы на ўсіх узроўнях".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG