Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 траўня судзьдзя Жана Жукоўская агучыла прысуды былым кандыдатам на прэзыдэнта. Някляеву — 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады, Рымашэўскаму і Вазьняку — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна, Фядуту і Дзьмітрыеву — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады, Палажанцы — 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 1 год.



Мая Абромчык і Ўладзімер Някляеў

Аляксандар Фядута: «Дайце прыйсьці ў сябе. Я ледзь жывы чалавек. Мне трэба адпачыць. Калі адпачну, вярнуся — сустрэнемся з Уладзімерам Пракопавічам. Іншых кандыдатаў, зь якімі я буду працаваць у Беларусі, у мяне няма.

Беларускае грамадзтва толькі сёньня зьявілася, пасьля 19-га. Вось у гэтых чэргах у сьледчы ізалятар на Акрэсьціна. Разумееце, калі стаматоляг, у якога я лячу свае хворыя пасьля „амэрыканкі“ зубы, кажа, што празь некалькі дзён пасьля 19-га яны з дачкой селі ў машыну, паехалі паглядзелі, каму там не было ніякіх перадачаў, і прынесьлі перадачы тром людзям з шасьцісот арыштаваных, якія сядзелі ў той момант... Вы ведаеце, гэта выдатна, гэта грамадзянскі ўчынак».
Наста Палажанка: «Буду займацца актыўнай дзейнасьцю, актыўнай мабілізацыяй астатняй моладзі, перакананасьцю ў тым, што нельга баяцца. Як паказвае досьвед, і цяпер сапраўды Госпад ратуе, гэта мая другая крымінальная справа, я выходжу з залі суду ўжо другі раз, і я пераканана, што мушу дзейнічаць надалей.

Мой плян на гэты год — найдалей разьвіваць дзейнасьць „Маладога фронту“ і зрабіць усё магчымае дзеля таго, каб мае сябры выйшлі на свабоду».

Наста Палажанка

17:45 Ларыса Атаманчук, адвакатка Сяргей Вазьняка: «Нас апраўдалі па адным з атрыкулаў — я вельмі дарая. У цэлым прысуд... будзем вызначацца, ці будзем абскарджваць».

17:20 Сяргей Вазьняк: «Сёньняшні прысуд у дачыненьні да Някляева і нас паказаў, што і мірнымі акцыямі салідарнасьці можна дамагацца вынікаў. Зразумела, што каб не было акцыі салідарнасьці ўнутры краіны і за межамі, мы сядзелі б у турме. Гэта палітычны разьлік, бо жорсткія прысуды нэгатыўна адбіваюцца на краіне і на кіраўніцтве. Гэта ж відавочна, колькі праблемаў краіна атрымала пасьля таго, як 19 сьнежня таварышы генэралы і паўкоўнікі вырашылі памахаць дручкамі».

Сяргей Вазьняк

Андрэй Дзьмітрыеў: «Я не прымаю віншаваньняў з нагоды прысуду. Я лічу, што я невінаваты. Але, бачачы, што атрымліваюць іншыя, разумееш, што лепей быць на свабодзе. Але гэта несправядліва. І адчуваеш, што табой гуляюць. Гуляцьу гэтую гульню вельмі ня хочацца».

Андрэй Дзьмітрыеў

17:15 Віталь Рымашэўскі: «Было скаладана — і ў часе кампаніі, і ў турме КДБ, і пасьля вызваленьня. Але гэта досьвед. І я толькі больш упэўнены стаў у сваіх сілах. Больш упэўнены стаў у сябрах і паплечніках. Ведаеце, расчараваньняў шмат, але яны чаканыя.

Што зрабіць, каб людзі вышлі на волю? Палітычным лідэрам быць саліраднымі і сумленным, не загульвацца з гэтай уладай, пакуль ёсьць хоць адзін палітзьвяволены. Калі будзем ставіць жорсткія патрабаваньні да ўлады, людзі выйдуць на свабоду.

Гэтыя рэпрэсіі кагосьці зламалі, кагосьці падпарадкавалі, а кагосьці зрабілі мацнейшымі і лепшымі. Я сябе адношу да той катэгорыі, хто стаў іншым і мацнейшым. Я бачу свае памылкі, я бачу, што трэба выпраўляць, я упэўнены ў сваіх сілах».

Віталь Рымашэўскі

17:00 Някляеў: «Калі б не было падтрымкі з боку ЗША і Эўразьвязу, то не стаяў бы я перад вамі зараз, а сядзеў бы ў «амэрыканцы » і адказваў бы на адно і тое ж пытаньне: «Якой краіны я шпіён?»

Уладзімер Някляеў

16:40 Някляеў: Першае, што мы зьбіраемся рабіць — гэта дамагацца вызваленьня нашых сяброў. Нашае вызваленьне — вынік агульначалавечай салідарнасьці.


16:37 Людзі, якія сабраліся ля суду, сустрэлі Няклева ды іншых ужо былых падсудных кветкамі і воклічамі «Жыве Беларусь!». Някляеў падязкаваў усім за падтрымку і за тое, што людзі дамагаліся вызваленьня вязьняў Плошчы.

16:29 Судзьдзя зачытвае рашэньне, як распарадзіцца маёмасьцю, якая праходзіла па справе як рэчавыя доказы: нешта вернуць, нешта зьнішчаць, нешта пакінуць у матэрыялах справы.

16:10 Прысуды:
Някляеву — 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады,
Рымашэўскаму — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна,
Дзьмітрыеву — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады,
Фядуту — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады,
Вазьняку — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна,
Палажанцы — 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 1 год.

Уладзімера Някляева вызвалілі ў залі суду.

15:50 Ахвотных прысутнічаць на агучваньні прысуду запусьцілі ў залю. Тут — дыпляматы краінаў Эўразьвязу, палітыкі, грамадзкія дзеячы. У залю трапілі ня ўсе. Шмат хто застаўся па іншы бок дзьвярэй. Людзі прынеслі ў залю бел-чырвона-белы букет ружаў.

Фрунзенскі суд Менску разглядаў справу 10 дзён.

На адным з папярэдніх паседжаньняў пракурор Кажэўнікаў прасіў:

Някляеву — 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

Дзьмітрыеву — 3 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Фядуту — 2 гады ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Вазьняку — 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з адтэрміноўкай на 2 гады.

Рымашэўскаму — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Палажанцы — 1 год 6 месяцаў умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 1 год.

Судзьдзя — Жукоўская;
Абвінаваўца — Кажэўнікаў;
Адвакаты: Атаманчук, Лабоха, Пятровіч, Савіч, Сідарэнка, Букштынаў, Ірына Мініна.


Суды за Плошчу
Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай.

Першы дзень
Другі дзень
Трэці дзень
Чацьвёрты дзень
Пяты дзень
Шосты дзень
Сёмы дзень
Восьмы дзень
Дзявяты дзень
Дзясяты дзень

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG