Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Строс-Кан ужо пад хатнім арыштам.


Д.Строс-Кан

Д.Строс-Кан

Былы кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан, якога абвінавачваюць ў сэксуальных дамаганьнях і спробе згвалтаваньня, ад сёньня знаходзіцца пад хатнім арыштам. Усе яго перамяшчэньні будзе адсочваць спэцыяльная электронная прылада.

У чацьвер суд у Нью-Ёрку пастанавіў вызваліць Строс-Кана пад заклад у мільён даляраў. Пракурор Манхэтэну Сайрус Вэнс заявіў, што прысяжныя маюць дастаткова падстаў для таго, каб перадаць яго суду. Сам экс-кіраўнік МВФ абвяргае выстаўленыя супраць яго абвінавачваньні. Ён зноў паўстане перад судом 6 чэрвеня.

Фаварытам сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка МВФ лічыцца міністар фінансаў Францыі Крысьцін Лягард.
XS
SM
MD
LG