Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Афіцыйныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 40 дзён памяці ахвяраў выбуху на станцыі мэтро "Кастрычніцкая", пройдуць 20 траўня з Менску.

У 14.15 прадстаўнікі гарадзкіх уладаў ускладуць кветкі на месцы трагедыі. У катэдральным саборы Сьвятога духу адбудзецца памінальнае набажэнства.
Пасьля выбуху ў мэтро Менгарвыканкам атрымаў 258 пісьмовых заяваў на матэрыяльную дапамогу.

Тэракт на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" адбыўся 11 красавіка сёлета. 11 чалавек загінулі на месцы, 3 памерлі ў шпіталях, 215 чалавек было шпіталізавана.

На дадзены момант у лякарнях знаходзяцца 28 чалавек. Сем пацыентаў у стане сярэдняй ступені цяжкасьці, 21 – у лёгкай ступені цяжкасьці, паведамляе БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG