Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Партугалія і Гішпанія: эканамічныя пратэсты


У Партугальскіх гарадах Лісабон і Порта прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту, арганізаваныя нацыянальнымі прафсаюзамі. Дэманстранты выступаюць супраць жорсткіх захадаў бюджэтнай эканоміі, на якія партугальскі ўрад пагадзіўся, каб атрымаць выратавальны эканамічны пакет ад Міжнароднага валютнага фонду і ЭЗ.

Узамен на дапамогу МВФ патрабуе, каб краіна перайшла на жорсткі рэжым аздараўленьня эканомікі, што прадугледжвае скарачэньне працоўных месцаў, сацыяльных выплатаў, пэнсіяў і заробкаў.

Адначасова ў Гішпаніі пратэстоўцы патрабуюць ад ураду вырашыць праблему татальнага беспрацоўя. Дэманстранты расклалі больш за 50 намётавых гарадкоў у Мадрыдзе і іншых гарадах краіны. Паводле зьвестак МВФ, беспрацоўе у Гішпаніі складае на сёньняшні дзень амаль палову працаздольнага насельніцтва краіны.
XS
SM
MD
LG