Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СНД хоча свайго кіраўніка МВФ


Старшыня Нацыянальнага банку Казахстану Грыгорый Марчанка

Старшыня Нацыянальнага банку Казахстану Грыгорый Марчанка

Прэм'ер-міністар Казахстану Карым Максімаў зьвярнуўся да кіраўніцтва Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) з просьбай падтрымаць кандыдатуру старшыні Нацыянальнага банку краіны Грыгорыя Марчанкі на пасаду дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду, паведамляе ІТАР-ТАСС. Заклік прагучаў на штогадовым паседжаньні ЭБРР, якое праходзіць сёньня ў Астане.

Напярэдадні прэм'ер-міністры краінаў СНД на сустрэчы ў Менску абралі Марчанку адзіным кандыдатам ад СНД.

Папярэдні кіраўнік МВФ Дамінік Строс-Кан падаў у адстаўку ў сувязі з выстаўленым яму абвінавачаньнем у згвалтаваньні.

Фаварытам сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка МВФ лічыцца міністар фінансаў Францыі Крысьцін Лягард.
XS
SM
MD
LG