Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фаварыт сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка МВФ – міністар фінансаў Францыі


Крысьцін Лягард
Крысьцін Лягард
Фаварытам сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду цяпер лічыцца міністар фінансаў Францыі Крысьцін Лягард.

Кітай і Бразылія, у сваю чаргу, выступаюць за тое, каб гэтую пасаду заняў прадстаўнік адной з буйных разьвіваных краінаў.

Паводле некаторых зьвестак, Вашынгтон зьбіраецца падтрымаць эўрапейскую кандыдатуру.

У чацьвер папярэдні дырэктар-распарадчык МВФ Дамінк Строс-Кан, якога вінавацяць у згвалтаваньні пакаёўкі ў нью-ёркскім гатэлі, падаў у адстаўку. Пазьней у чацьвер суд у Нью-Ёрку вызваліў яго пад заклад памерам мільён даляраў.
XS
SM
MD
LG