Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: Кадафі прапануе кампраміс


Афіцыйны Трыпалі прапанаваў вывесьці свае войскі з гарадоў Лібіі, калі паўстанцы зробяць тое ж самае.

Прапанова прагучала ў аўторак у Маскве на перамовах дэлегацыі ўраду Муамара Кадафі зь кіраўніцтвам Расеі аб урэгуляваньні крызісу ў Лібіі, паведаміў у чацьвер прадстаўнік Кадафі Муса Ібрагім.

Ібрагім дадаў, што ўмовы замірэньня, аднак, прадугледжваюць таксама спыненьне авіяўдараў НАТО.

Тым часам відавочцы паведамляюць што НАТО нанесла ў чацьвер чарговы авіяўдар па лібійскай сталіцы.
XS
SM
MD
LG