Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Ва ўмовах, калі цяжка канвэртаваць рубель, які штодня губляе ў вартасьці па некалькі працэнтаў, людзі кінуліся ўкладаць грошы ў прадукты харчаваньня, бытавую тэхніку, будаўнічыя матэрыялы. Усе разумеюць, што наступныя пастаўкі будуць нашмат даражэйшыя, тады як заробкі паступова пераўтвараюцца ў пыл.

У беларускіх крамах – ажыятажны попыт на ўсё, што мае тэрмін захоўваньня прынамсі больш за месяц. Пакупнікі зьмятаюць найперш замарожаную рыбу і кансэрваваную прадукцыю – шпроты, тушонку, зялёны гарошак...

Прыкладам, наведнікі сеткі крамаў "Віталюр" сьведчаць, што паліцы тут практычна пустыя, а якія цэны будуць на новы завоз, не бяруцца сказаць нават гандляры. З поўнымі валізкамі і багажнікамі ад'яжджаюць на аўто пакупнікі крамы "Эўраопт". Затаварваюцца ў тым ліку сольлю, цукрам, макаронам, яшчэ адносна таннай садавіной ды гароднінай.

Многія не хаваюць, што ідуць за пакупкамі як ў апошні раз. Зусім дрэнныя справы ў састарэлых людзей, пэнсіі якіх літаральна за тыдзень паменшыліся ў сярэднім да 100 даляраў і працягваюць абясцэньвацца.

Гаворыць пэнсіянэрка, спадарыня Ларыса: "На ўласнай скуры адчуваю: нашы дзеці працуюць за грашы, за капейкі, а купка людзей жыве нашым коштам, яны будуюць элітныя дамы і кватэры. Яны што, зьдзекуюцца над намі? Ды ў мяне пэнсія хутка будзе 50 даляраў, як так ўсё валіцца, гэта нармальна? Наш прэзыдэнт розныя забаўляльныя праграмы ладзіць, ён будуе гэтыя бясконцыя і непатрэбныя лядовыя палацы. Для каго? Калі людзі так пакутуюць... Я хачу сказаць: апомніцеся вы, там, ва ўрадзе! Вы жывяце самі, дайце і нам жыць!"

Эканамічны аглядальнік Канстанцін Скуратовіч ня бачыць падставаў, каб сытуацыя нармалізавалася. Дзень за днём грошы абясцэньваюцца і нават спробы ўкласьці іх у нейкія тавары ня будуць бясконца ўдалымі -- кожная новая партыя тавараў будзе даражэць. Таму, на ягоную думку, цяперашні ажыятаж са спробай назапасіцца на ўсё жыцьцё не абгрунтаваны нічым:

"Хутка ў гэтых запасах, летам асабліва, завядуцца розныя чарвячкі, і
Мазгоў няма ў кіраўніцтва, палітыкі нармальнай няма

людзі гэта ўсё папросту павыкідваюць. Таму ніякага тут толку няма, не ўратуесься такім чынам, на ўсё жыцьцё нават пры вялікім жаданьні не назапасіш. Але што тут казаць? Зьдзек, глум. Мазгоў няма ў кіраўніцтва, палітыкі нармальнай няма, зрэшты, яе і не было. А зараз і ўвогуле поўны маразм надышоў. Ня ўмелі кіраваць сытуацыяй ніколі, а зараз зусім паняцьця ня маюць, што вакол адбываецца. Такое здараецца ўжо ня першы раз, але раней узьнікала нейкая надзея – вось, зь нейкай дапамогай нешта зробіцца, ачысьціцца ад бруду і пойдзе расьці новая трава. А зараз і такой надзеі няма. Прычым, ні ў каго – ні ва ўладаў, ні ў народу, ні ў палітычнай апазыцыі ніякіх надзеяў няма. Гэта маё асабістае адчуваньне, але мяркую, што многія таксама думаюць, як і я".

Цяпер ўлады заяўляюць, што краіна абавязкова "паўстане з каленяў" дзякуючы крэдытам, якія пацякуць у Беларусь з розных антыкрызысных фондаў. Аднак, на думку адмыслоўцаў, гэтая дапамога занадта малая, каб спадзявацца на хуткі выхад з цяжкага становішча.

Доктар эканамічных навук, прафэсар Уладзімер Кулажанка нагадвае, што Беларусь за некалькі гадоў атрымала нямала крэдытаў, эфэктыўнасьць выкарыстаньня якіх можна паставіць пад вялікі сумнеў. І, як ён лічыць, няма ніякай гарантыі, што новыя таксама ня будуць праедзеныя:

"Я хачу адзначыць, што тыя крэдыты, якія мы цягам апошніх гадоў атрымлівалі з розных бакоў, яны практычна ў поўным аб'ёме ішлі, як
сёлета здарыўся абвал. Дарэчы, цалкам лягічны

кажуць, на праяданьне. Перадусім дзеля таго, каб падтрымаць дух у народзе. Гэта рабілася для таго, каб сапраўды расьлі пэнсіі, расьлі заробкі. Няхай сабе яны і адставалі, прыкладам, ад Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, іншых краінаў – дарэчы, і Расеі таксама – але ж па факту яны крышачку расьлі. І гэта ў пэўнай ступені неяк суцяшала наш народ. Хоць, зь іншага боку, пазбавіла пільнасьці – усе збольшага расслабіліся, спадзеючыся, што фактычна не заробленыя грошы будуць капаць і надалей. Але сёлета здарыўся абвал. Дарэчы, цалкам лягічны".

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў улады абяцалі беларусам 500 даляраў сярэдняга заробку. Аднак у цяперашняй сытуацыі пра такія прыбыткі застаецца толькі марыць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG