Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нэтаньягу: межы 1967-га былі б катастрофай для Ізраілю


Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу адкінуў адзін з ключавых момантаў у сёньняшняй прамове прэзыдэнта ЗША Барака Абамы пра сытуацыю на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, заявіўшы, што вяртаньне да межаў 1967 году было б катастрофай для дзяржавы Ізраіль.

Абама ў сваёй прамове сказаў: «Межы паміж Ізраілем і Палестынай павінны грунтавацца на межах 1967 году з узаемна дамоўленымі абменамі, каб для абедзьвюх дзяржаваў былі ўсталяваныя бясьпечныя і прызнаныя межы. Палестынскі народ мае права на самакіраваньне, каб дасягнуць свайго патэнцыялу ў сувэрэннай і цэльнай дзяржаве».

Нэтаньягу заявіў, што межы 1967 году зрабілі б Ізраіль «безабаронным».

У пятніцу Нэтаньягу мае наведаць зь візытам Белы Дом.
XS
SM
MD
LG