Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВЕТРАНА...


...і дажджыста. Тэмпэратура плюс 17-19.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У судах Ленінскага і Фрунзэнскага раёнаў Менску чакаюцца прысуды ў справах супраць былых кандыдатаў у прэзыдэнты Міколы Статкевіча, Дзьмітрыя Вуса, Уладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага ды іншых удзельнікаў Плошчы 19 сьнежня 2010.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца з прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньяху.

У Астане штогадовая сустрэча кіраўнікоў Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.

У Быдгашчы ў Польшчы сустракаюцца міністры замежных справаў Польшчы, Францыі і Нямеччыны (краінаў гэтак званага «Ваймарскага трохкутніка»).

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1799 нарадзіўся францускі пісьменьнік Анарэ дэ Бальзак (пам. 1850).

У 1882 нарадзілася нарвэская пісьменьніца Сігрыд Ундсэт (пам. 1949), ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі 1928.

У 1954 пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё "Вызваленьне" (цяпер беларуская служба Радыё Свабода).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень мэтралёгіі.

Нацыянальнае сьвята Рэспублікі Камэрун.

Дзень незалежнасьці Кубы.

МІНУС 365:


Галіна Руднік начытвае ўспаміны

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


Лягчэй быць каханкам, чым мужам, з той простай прычыны, што цяжэй быць дасьціпным кожнага дня, чым сказаць нешта прыемнае час ад часу.

Каханьне – гульня, у якой адзін бок заўсёды махлюе.

Што такое мастацтва? Прырода ў канцэнтраваным выглядзе.

Калі закон робіцца дэспатычным, мараль паслабляецца, і наадварот.


Анарэ дэ Бальзак

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG