Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абяцае дапамогу Эгіпту


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сёньняшняй прамове пра сытуацыю на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы паабяцаў выдаткаваць каля 2 мільярдаў даляраў дапамогі Эгіпту і стварыць фонд яшчэ на 2 мільярды даляраў, каб падтрымаць прыватныя інвэстыцыі ў гэтым рэгіёне.

Абама таксама заявіў, што кіраўнік Сырыі Башар Асад абраў шлях забойстваў. Амэрыканскі прэзыдэнт зьвярнуўся да Асада з заклікам зьмяніць сваю палітыку альбо сысьці ў адстаўку. Абама таксама скрытыкаваў падтрымку Сырыі з боку Ірану.
XS
SM
MD
LG