Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: міру нельга насадзіць сілай


Злучаныя Штаты ня лічаць, што мір можна насадзіць сілай, заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Паводле яго, перамовы аб міры на Блізкім Усходзе, «павінны прывесьці да дзьвюх дзяржаваў, са сталымі палестынскім межамі з Ізраілем, Ярданіяй і Эгіптам, і сталымі ізраільскімі межамі з Палестынай. Межы паміж Ізраілем і Палестынай павінны грунтавацца на межах 1967 году з узаемна дамоўленымі абменамі, каб для абедзьвюх дзяржаваў былі ўсталяваныя бясьпечныя і прызнаныя межы. Палестынскі народ мае права на самакіраваньне, каб дасягнуць свайго патэнцыялу ў сувэрэннай і цэльнай дзяржаве».

Абама сёньня выступае з прамовай пра сытуацыю на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.
XS
SM
MD
LG