Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдыту давядзецца пачакаць прынамсі да чэрвеня


Аляксей Кудрын

Аляксей Кудрын

Заяўка Беларусі пра крэдыт будзе разгледжана 4 чэрвеня. Пра гэта на пасяджэньні Міждзяржсавету ЭўрАзЭС паведаміў міністар фінансаў Расіі Аляксей Кудрын:

«4 чэрвеня ў Кіеве адбудзецца пасяджэньне праўленьня Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Там будзе разгляд адпаведнага праекту крэдытнага пагадненьня па Таджыкістане, будуць разгледжаны таксама заяўкі і крэдытныя праграмы па Беларусі і Армэніі».

Тым часам прэсавая служба А. Лукашэнкі паведаміла, што ягоная сустрэча з расейскім прэм'ерам Пуціным адбудзецца сёньня ўвечары:

"У цэнтры ўвагі будуць актуальныя пытаньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзьвюх краін".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG