Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусь абыдзецца бяз шэрагу імпартных харчоў»


Міхаіл Русы
Міхаіл Русы
Пра гэта сёньня заявіў міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Міхаіл Русы.

Ён сказаў, што абмежаваньне харчовага імпарту тлумачыцца «маштабным тэхнічным пераўзбраеньнем беларускіх прадпрыемстваў, якія перарабляюць мяса і малако, а таксама садавінагароднінных камбінатаў».

Міністар Русы назваў галаслоўнымі сьцьверджаньні пра тое, што па шэрагу таварных груп беларуская прадукцыя стала даражэйшай за імпартную. У якасьці прыкладу ён назваў памідоры, адпускная цана якіх у гандлёвую сетку складае 8 тысяч рублёў за 1 кіляграм. Міністар патлумачыў: рэзкі скачок на садавіну і гародніну выкліканы значным павелічэньнем гандлёвай надбаўкі прадпрыемстваў гандлю ў рамках дзяржаўнай палітыкі лібэралізацыі цэнаўтварэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG