Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэль-Авіў адрынуў абвінавачваньні на адрас дыплямата


Ізраільскія ўлады назвалі "беспадстаўнымі"абвінавачваньні на адрас ваеннага аташэ амбасады Ізраілю ў Расеі Вадзіма Лейдэрмана.

Пра гэта гаворыцца, у прыватнасьці, у заяве міністэрства абароны Ізраілю, якое спасылаецца на вынікі ўласнай праверкі дзейнасьці дыплямата і яго паказаньняў на дэтэктары хлусьні.

Міністэрства замежных спраў Расеі сёньня пацьвердзіла інфармацыю, што 12 траўня Лейдэрман быў затрыманы ў Маскве пры атрыманьні сакрэтнай інфармацыі ад расейскага грамадзяніна. У паведамленьні МЗС таксама адзначаецца, што ізраільскі дыплямат быў абвешчаны пэрсонай нон грата, і яму загадалі пакінуць краіну на працягу 48 гадзін.
XS
SM
MD
LG