Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Індыі арыштаваныя каля 20 абвінавачаных у масавым забойстве


У Індыі арыштаваныя каля 20 чалавек, падазраваных у датычнасьці да масавага забойства ў штаце Асам сёлета ў красавіку.

Увесну ў адным з населеных пунктаў штату былі забітыя 11 мужчын і жанчын, пра якіх хадзілі чуткі, што яны займаліся чарадзействам і чорнай магіяй. Сьледзтва лічыць, што злачынства зьдзейсьніла група мясцовых жыхароў, якія абвінавачваюць суседзяў у сваіх шматлікіх бедах і няшчасьцях.

Адзначаецца, што ў Асама гэта ўжо далёка не першы выпадак расправы над тымі, каго лічаць ведзьмакамі.
XS
SM
MD
LG