Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі -- ня проста эканамічны крызіс, -- піша на сайце «Gazeta.ru» галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук'янаў.

Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі -- ня проста эканамічны крызіс. Завяршаецца цэлая эпоха. Паўтара зь невялікім дзесяцігодзьдзя прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка спрабаваў пабудаваць сувэрэнную і палітычна самастойную дзяржаву, не ўступаючы ні з кім у рэальныя інтэграцыйныя адносіны, пазьбягаючы эканамічных пераўтварэньняў і выкарыстоўваючы супярэчнасьці суседзяў у якасьці крыніцы фінансава-палітычнай устойлівасьці.

Краіна вяртаецца да вытокаў. Перад ёй зноў паўстаюць прынцыповыя пытаньні. На якой ідэйнай аснове павінна разьвівацца Рэспубліка Беларусь? Якая яе эканамічная мадэль? У якой ступені яна гатовая дзяліцца сувэрэнітэтам і з кім?

Практычна ўсе посткамуністычныя дзяржавы адказалі на іх яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў. І нават калі сёньня ня ўсе тагачасныя рашэньні выглядаюць беспамылковымі, стратэгічны кірунак зьмяніць немагчыма. Менск жа, як высьвятляецца, шлях у той час не абраў, а толькі надоўга адтэрмінаваў вырашальны момант.

Цалкам артыкул можна чытаць ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG