Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель бачыць на месцы Строс-Кана эўрапейца


А.Мэркель і Д.Строс-Кан у Бэрліне, 2010

А.Мэркель і Д.Строс-Кан у Бэрліне, 2010

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выказалася за тое, каб пераемнікам Дамініка Строс-Кана на пасадзе кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду зноў стаў прадстаўнік Эўропы.

Мэркель не назвала імя магчымага кандыдата, аднак адзначыла, у сувязі з адчувальнымі ў шэрагу краін эўразоны праблемамі, дзейнічаць трэба хутка.

Дамінік Строс-Кан, які апынуўся ў цэнтры гучнага скандалу і цяпер знаходзіцца ў турме ў Нью-Ёрку, сёньня афіцыйна падаў у адстаўку. У сваёй заяве францускі фінансіст і палітык зноў адрынуў выстаўленыя супраць яго абвінавачваньні ў сэксуальным гвалце.
XS
SM
MD
LG