Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія танкі абстралялі горад у Лібане


Паводле крыніцы ў лібанскай службе бясьпекі, сырыйскія танкі абстралялі памежны горад Арыдзі. Відавочцы чулі магутныя выбухі і бачылі ў гэтым раёне дым. Яшчэ адзін памежны горад Тэль-Калахам на працягу некалькіх дзён знаходзіўся ў стане аблогі, і тысячы яго жыхароў не маглі выехаць зь яго.

У сераду ЗША абвясьцілі аб увядзеньні санкцый супраць прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, абвінавачваючы яго ў парушэньні правоў жыхароў краіны падчас падаўленьня акцый пратэсту.
XS
SM
MD
LG