Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кацаў яшчэ год застанецца на волі


М. Кацаў
М. Кацаў
Былы прэзыдэнт Ізраілю Мошэ Кацаў, асуджаны на 7 гадоў турмы, застанецца на волі найменей яшчэ год, да таго моманту, як суд разгледзіць яго апэляцыю.

Мошэ Кацаў быў асуджаны сёлета 22 сакавіка на 7 гадоў пазбаўленьня волі, а таксама грашовым штрафам па абвінавачваньнях у згвалтаваньні і сэксуальных дамаганьнях. Адвакаты Кацава падалі апэляцыю адразу пасьля абвяшчэньня прысуду, і таму дата пачатку турэмнага зьняволеньня былога прэзыдэнта пастаянна адсоўвалася.

18 траўня Вярхоўны суд Ізраілю прыняў рашэньне аб тым, што Кацаў застанецца на свабодзе да тых часоў, пакуль не будзе разгледжана яго апэляцыя. Абгрунтоўваючы сваё рашэньне, суд адзначыў, што калі ў выніку апэляцыі Кацаў будзе апраўданы, то апынецца, што ў турме сядзеў невінаваты.

Ізраільскія СМІ, аднак, адзначаюць, што на месцы Кацава іншага звычайнага грамадзяніна хутчэй бы за ўсё накіравалі ў турму чакаць рашэньня суду ў сувязі з апэляцыяй.
XS
SM
MD
LG