Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 чалавек загінулі пры выбухах у Іраку


Кіркук, пасьля чарговага тэракту
Кіркук, пасьля чарговага тэракту
На поўначы Ірака ахвярамі двух выбухаў сталі найменей 17 чалавек, дзесяткі параненыя.

Выбухі , зь невялікім інтэрвалам у часе, адбыліся ля паліцэйскага пастарунку ў горадзе Кіркук. Паводле папярэдніх дадзеных, найбольш магутнае выбуховае прыстасаваньне было закладзенае ў прыпаркаваным ля будынка паліцыі аўтамабілі, большасьць загінулых – паліцыянты.

Адказнасьць за тэракты пакуль ніхто на сябе не ўзяў. Для Кіркуку характэрная напружанасьць у адносінах паміж арабскім і курдзкіх насельніцтвам.
XS
SM
MD
LG