Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканоміка Японіі ізноў у стане рэцэсіі.


Аварыя на АЭС "Фукусіма" як наступства цунамі

Аварыя на АЭС "Фукусіма" як наступства цунамі

Паводле кабінэту міністраў краіны, падзеньне валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у першыя тры месяцы сёлета склала 0,9%. Такім чынам, эканамічны спад у Японіі адзначаецца другі квартал запар.
Як прагназуюць эканамісты, ВУП Японіі ў 2011 годзе скароціцца больш чым на 2%.

Адным з важных фактараў, якія прадвызначылі спад, стаў моцны землятрус і цунамі 11 сакавіка. Яго ахвярамі сталі больш за 15 тысяч чалавек, дзесяткі тысяч засталіся без прытулку. Японскія ўлады ацэньваюць урон ад стыхійнага бедзтва больш чым у 300 мільярдаў даляраў, паводле ацэнак Усясьветнага банку, для поўнага аднаўленьня краіны спатрэбіцца 5 гадоў
XS
SM
MD
LG