Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск едуць прэм'еры СНД


Сёньня ў Менску зьбіраюцца кіраўнікі ўрадаў краінаў СНД. Таксама тут адбудуцца сустрэчы прэм'ер-міністраў яшчэ на двух роўнях: міждзяржаўнай Рады ЭўрАзЭС і Вышэйшага органа Мытнага Зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі. Міхаіл Мясьніковіч будзе прадстаўляць Беларусь на ўсіх трох мерапрыемствах.

Сустрэча прэм'ераў краінаў СНД стане 57-й па ліку ад моманту заснаваньня Садружнасьці, -- паведамілі "Свабодзе" ў прэсавай службе выканкаму СНД. У папярэднім парадку дня – 19 пытаньняў. Галоўным зь іх экспэрты называюць разгляд Дамовы аб зоне свабоднага гандлю.

На роўні ЭўрАзЭС асноўнай выглядае праблема агульных мытных правілаў. А пра тое, чым найперш будуць займацца прэм'еры Беларусі, Казахстану і Расеі, "Свабодзе" распавёў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных:

"На паседжаньні Вышэйшага органу Мытнага зьвязу адбудзецца абмеркаваньне працэсу ўдасканаленьня інстытуцыйных асноваў Мытнага зьвязу з мэтай іх адаптацыі да функцыянаваньня адзінай эканамічнай прасторы".

Цікавасьць аналітыкаў, аднак, прыцягваюць ня гэтыя перамовы. А тыя, што выходзяць за рамкі пералічаных мерапрыемстваў – аб дэталях прадстаўленьня крэдыту Беларусі. Бо тое, што казалі пра крэдыты кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, істотна адрозьніваецца. Лукашэнка падае гэта так, што Крэмль ледзь не з уласнай ініцыятывы хоча "навязаць" матэрыяльную дапамогу Менску". А ў Маскве гавораць, што крэдыт Беларусі будзе даваць не Расея, а ЭўрАзЭС са свайго антыкрызыснага фонду.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка кажа, што сёньняшнія перамовы расейскага прэм'ера Ўладзімера Пуціна з кіраўніцтвам Беларусі будуць прынцыпова адрозьнівацца ад аналягічных ранейшых:

"Гэта абсалютна новы разварот падзеяў, якія зьвязаныя з пэрспэктывамі беларускай уласнасьці, беларускай валютнай палітыкі. І ў цэлым гэта будзе распрацоўка формулы, паводле якой Беларусь будзе больш дакладна выконваць рэкамэндацыі Крамля".
Скончыўся ж беларускі эканамічны цуд


Экспэрт кажа, што яму вельмі хацелася б паназіраць за сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна:

"Пуцін ня будзе размаўляць ні зь Мясьніковічам, ні зь кімсьці іншым. Для яго важны толькі Лукашэнка. І было б цікава паглядзець, да чаго давялі чалавека. Скончыўся ж беларускі эканамічны цуд. Скончыліся
Беларусь фактычна паўзе ў Маскву на каленях

аптымістычныя прагнозы на 2011 год і на далейшае. Сёньня Беларусь фактычна паўзе ў Маскву на каленях".

Расея яшчэ раней прадставіла крэдытаў Беларусі на агульную суму тры мільярды даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG