Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абнародаваны перадсьмяротны зварот бін Ладэна


Аль-Каіда абнародавала на джыхадысцкіх інтэрнэт-сайтах апошні зварот Усамы Бін-Ладэна, які нібыта быў запісаны незадоўга да яго гібелі.

У аўдыёзвароце экс-лідэр Аль-Каіды, якога амэрыканскія спэцназаўцы зьліквідавалі ў Пакістане ў ноч на 2 траўня, павітаў рэвалюцыі ў арабскім сьвеце. Ён таксама выказаў радасьць з нагоды зьвяржэньня кіроўных рэжымаў у Тунісе ды Эгіпце.

Таксама ў сераду тэлекампанія Аль-Джазіра абнародавала імя спадкаемцы бін Ладэна. Часовым кіраўніком "Аль-Каіды" стаў былы афіцэр эгіпецкага спэцназу Саіф аль-Адэль.
XS
SM
MD
LG