Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» выказала занепакоенасьць тым, што кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Існуе сур'ёзная рызыка катаваньняў і іншых відаў жорсткага абыходжаньня, лічаць праваабаронцы. Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў быў асуджаны да пяці гадоў турэмнага зьняволеньня 14 траўня.

17 траўня жонка Андрэя Саньнікава і ягоная маці атрымалі дазвол суду на сустрэчу зь ім, аднак 18 траўня ім адмовілі ў сустрэчы ў СІЗА КДБ. Ані адвакат, ані сям'я ня маюць доступу да Андрэя Саньнікава.

«Міжнародная амністыя» заклікае людзей тэрмінова дасылаць лісты старшыні КДБ Зайцаву, Генэральнаму пракурору Васілевічу, а таксама копіі ў Партызанскі раённы суд і дыпляматычныя прадстаўніцтвы. У лістах праваабарончая арганізацыі заклікаюць патрабаваць, каб улады дазволілі Саньнікаву сустрэцца зь сям'ёй і адвакатам, каб да яго не ужывалі катаваньняў ды іншых відаў жорсткага абыходжаньня, нагадваць, што Андрэй Саньнікаў зьяўляецца вязьнем сумленьня, і ён павінен быць вызвалены неадкладна і безумоўна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG