Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: пакістанскія ўлады ня ведалі, дзе хаваецца бін Лядэн


Бін Лядэн у сваім сховішчы ў Абатабадзе

Бін Лядэн у сваім сховішчы ў Абатабадзе

Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс і кіраўнік камітэту начальнікаў штабоў Майкл Мален заявілі, што ня бачаць сьведчаньняў таго, што кіраўніцтва Пакістану ведала аб месцы знаходжаньня лідэра «Аль Каіды» Усамы бін Лядэна каля вайсковай акадэміі ў Абатабадзе.

Аднак Гейтс выказаў меркаваньне, што нехта ў Пакістане ўсё ж ведаў, дзе хаваецца бін Лядэн. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі, Гейтс і Мален выказалі занепакоенасьць колькасьцю дэталяў рэйду 2 траўня, якія сталіся вядомыя шырокай публіцы. Паводле іх, гэта магло б зрабіць боль складанымі і рызыкоўнымі падобныя апэрацыі ў будучым.

Гейтс таксама выказаўся супраць спыненьня амэрыканскай дапамогі Пакістану, за што выступаюць некаторыя кангрэсмэны.
XS
SM
MD
LG