Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 траўня



Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНА...


...з праясьненьнямі. Тэмпэратура: 20 — 25 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску зьбіраюцца кіраўнікі ўрадаў краін СНД – прэм'ер Расеі Пуцін, прэм'ер Украіны Азараў, віцэ-прэм'ер Азэрбайджану Эюбаў, віцэ-прэм'ер Туркмэністану Шагулыеў. Адбудуцца сустрэчы прэм'ераў у рамках міждзяржаўнай Рады ЭўрАзЭС і Вышэйшага органа Мытнага Зьвязу "тройкі".

Заплянаваная сустрэча А.Лукашэнкі і Ў.Пуціна
У Заводзкім судзе Менску працягнецца судовы працэс над 5 ўдзельнікамі анархісцкага руху.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Вашынгтон. Прамова Барака Абамы наконт палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе

Масква. Сустрэча прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з прэзыдэнтам Аўстрыі Хайнцам Фішэрам

Бэрлін. Сустрэча канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель з кіраўніком ураду Малдовы Уладам Філатам.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1881 годзе нарадзіўся Мустафа Кемаль Атацюрк, турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзыдэнт Турэцкай Рэспублікі (пам. 10.11.1938)

У 1925 нарадзіўся кіраўнік Віетнаму Хо Шы Мін (пам. 1969).

У 1928 нарадзіліся камбаджыйскі дыктатар Пол Пот (пам. 1998). Ацэньваецца, што ад 1976 да 1979, калі Пол Пот кіраваў Камбоджай, у краіне было забіта ад 1,7 да 2,5 мільёна людзей. Пол Пот, побач з Адольфам Гітлерам і Іосіфам Сталінам, залічваецца да найболей жорсткіх дыктатараў у гісторыі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Ва Ўкраіне сьвяткуюць Дзень навукі

У Фінляндыі – Дзень вайсковага сьцягу

У савецкія часы адзначалася заснаваньне ў 1922 годзе Ўсесаюзнай піянэрскай арганізацыі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Лідэры "Гавары праўду" адступаць не зьбіраюцца


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Вайна павінна быць непазьбежнай і жыцьцёва важнай. Да таго часу, пакуль жыцьцё нацыі ў бясьпецы, вайна гэта забойства".

Мустафа Кемаль Атацюрк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG