Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Пачобут: Незразумела, дзе сканчаецца «Трудовой путь», а пачынаецца «Советская Б»


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

У Жывым часопісе арыштаванага журналіста Андрэя Пачобута зьявіўся яго чарговы ліст з турмы, які ў інтэрнэце зьмясьціла ягоная жонка Аксана.

Толькі ў турме даведаўся, што ў зьняволеных ёсьць свая газэта. Называецца яна «Трудовой путь» і выдае яе Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. У тутэйшым народзе яе завуць ня йнакш як «Казьліны шлях». І трэба прызнаць, што такую ганаровую назву яна носіць цалкам заслужана. Традыцыйна ўвесь нумар забіты ўдзячнымі лістамі зэкаў, у якіх яны нястрымна хваляць турэмных начальнікаў і падначальнікаў за тое, што наставілі іх на праўдзівы шлях, расплюшчылі вочы і г.д. і да т.п. Адным словам, звычайная бальшавіцкая перакоўка. І цана гэтай перакоўкі таксама вядомая — умоўна-датэрміновае вызваленьне (УДВ). Аматараў УДВ тут хоць адбаўляй, таму з аўтарскім калектывам у выдаўцоў ніякіх праблем няма. На волі таксама, дарэчы, нешта падобнае маецца. І ў сэнсе лізаблюдзтва і падхалімства, і ў сэнсе перакоўкі. Так, «Советская Б» ахвотна дае свае старонкі для перакоўкі былым журналістам незалежных СМІ. А куфэрак проста адкрываецца! Павал Якубовіч у маладосьці павертухайстваваў, вось і набраўся адпаведных кваліфікацыяў. Інжынэры чалавечых душ, блін.

«Трудовой путь» атрымліваем 2 разы на месяц, разам з «Советской Б». І ўжо незразумела, дзе сканчаецца «Трудовой путь», а пачынаецца «Советская Б».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG