Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскага актывіста чарговы раз затрымалі з-за майкі


Уладзімер Няпомняшчых
Уладзімер Няпомняшчых
У Гомелі блізу 18 гадзінаў транспартная міліцыя затрымала ля чыгуначнага вакзалу прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпомняшчага.

«Прапаршчыку Юзэпенку, так ён назваўся, не спадабаліся надпісы на маёй футболцы. Наперадзе: „За Беларусь без Лукашэнкі“, ззаду: „Хопіць, дастаў!“ Прапаршчык завёў мяне ў дзяжурку, якая месьціцца на вакзале, да дзяжурнага — падпалкоўніка Атаманчука», — паведаміў спадар Няпомняшчых, які, дарэчы, сам колісь служыў у транспартнай міліцыі ў аддзеле барацьбы з эканамічнымі злачынствамі.

Паводле прадпрымальніка, падпалкоўнік Атаманчук патрабаваў спачатку зьняць футболку, а калі Няпомняшчых стаў тэлефанаваць журналістам, заявіў, што ў дзяжурку ён дастаўлены для праверкі. Маўляў, каб праверыць, знаходзіцца ён у вышуку ці не.

Затрыманьне Ўладзімера цягнулася нядоўга — яго адпусьцілі без складаньня пратаколу. Футболку ён ня зьняў, заявіўшы, што зробіць гэта пасьля таго, як напісанае на ёй збудзецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG