Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША ўвялі санкцыі супраць кіраўніцтва Сырыі


Удзельнік пратэстаў паліць партрэт Асада

Удзельнік пратэстаў паліць партрэт Асада

Злучаныя Штаты сёньня ўвялі санкцыі супраць прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада і шасьці высокіх сырыйскіх урадоўцаў за парушэньні правоў чалавека. Паведамленьне пра гэта зьявілася за дзень да таго, як прэзыдэнт Барак Абама выступіць з прамовай аб рэвалюцыйных падзеях у арабскім сьвеце.

Раней сёньня прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў сказаў, што Масква не падтрымае рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН па Сырыі, калі яна будзе аналягічная той, якая дазволіла паветраныя ўдары для абароны цывільнага жыхарства ў Лібіі.

У дакумэнце, распаўсюджаным Дзярждэпартамэнтам, гаворыцца, што Абама падпісаў загад аб «узмацненьні ціску на сырыйскія ўлады, каб прымусіць іх спыніць гвалт і пачаць пераход да дэмакратычнай сыстэмы, якая б забясьпечыла ўнівэрсальныя правы грамадзянаў Сырыі».

Санкцыі прадугледжваюць заблякаваньне актываў, якія сырыйскія кіраўнікі маюць у Злучаных Штатах.
XS
SM
MD
LG