Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў выставіў Украіне ультыматум


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў сёньня заявіў, што настаў час, каб Украіна вызначылася, ці яна хоча умацоўваць сувязі з суседняй Расеяй або імкнуцца да цясьнейшай інтэграцыі з Эўрапейскім Зьвязам. Выступаючы на вялікай прэсавай канфэрэнцыі, расейскі прэзыдэнт сказаў, што «нельга быць паўсюль, трэба выбіраць: тут або там».

Мядзведзеў зноў сьцьвердзіў, што эўрапейскія памкненьні Ўкраіны ўскладняць яе ўступленьне ў мытны саюз, які Расея будуе з Казахстанам і Беларусьсю. За год свайго знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны Віктар Януковіч спрабуе ўтрымаць раўнавагу, імкнучыся паляпшаць дачыненьні з Масквой і разам з тым разьвіваць сувязі з Эўропай.
XS
SM
MD
LG