Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць правал беларускай прадстаўніцы на Эўрабачаньні і палітычныя суды за Плошчу.





Саўка ды Грышка. Засудзілі


Саўка:
Срэдзі пісацелей, каторых многа разных,
Адзін сказаў, што ў чалавеку ўсё прэкрасна
Даўжно быць – мысьлі і адзежда, і ліцо…
Аднака есьць яшчо нямала падляцоў.

Несправядліва нашу Насьцю засудзілі,
Хаця і пела ана у красівым сьцілі,
І была ўсё прыкрасна – мысьлі і адзежда,
І голас быў красівы, і ліцо, канешна.

Ана прызналася ў любові к Беларусі,
Но судзьі плылі ў аньцібеларускім курсе.
І, как маглі, паізьдзяваліся над песьняй,
У сваю Яўропу абазначыўшы няўезд ей.

Ай-яй-яй-яй-яй-яй, засудзілі Насьцю,
Засудзілі Насьцю ні за што.

Грышка:
Акрамя Насьці ёсьць яшчэ дзяўчына Наста
Было ў Насты, як і ў Насьці, усё прыўкрасна –
І твар, і думкі, і каханьне, і павага,
Але рэжым яе закінуў у цюрагу.

І сьвеціць ёй, няхай умоўна, год з паловай.
За гэты тэрмін, калі прапяе хоць слова
Пра тое, як яна сваю радзіму любіць,
Дык зноўку схопяць і судзіць ізноўку будуць.

Ай-яй-яй-яй-яй-яй, засудзілі Насту,
Засудзілі Насту ні за што.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG